Жаўнеры БНР возьмуць удзел у вайсковым парадзе ў Варшаве

Беларускія і польскія вайсковыя рэканструктары прамаршыруюць ва ўніформе 1-га Слуцкага палка стральцоў.



300px_pahonia_pagonja_s_ucak_defence_action.jpg

Сцяг слуцкіх паўстанцаў.

15 жніўня 2013 года ў Дзень Войска Польскага ў Варшаве адбудзецца грандыёзны вайсковы парад рэканструктараў. Галоўнай тэмай будзе савецка-польская вайна і "Цуд на Вісле".

Упершыню ў гісторыі параду публіка ўбачыць рэканструктараў у мундзірах 1-га Слуцкага палка стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Распавядае адзін з удзельнікаў беларускай групы, гісторык ІгарМельнікаў:

— Разам з польскай фундацыяй "Polonia Militarys", якая супрацоўнічае з нашай групай вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім», мы падумалі, што варта паказаць людзей, якія таксама змагаліся супраць бальшавікоў, за сваю незалежнасць, на баку Польшчы.

Побач з беларусамі пройдуць «пятлюраўцы» з Украіны, амерыканскія пілоты з эскадрону Касцюшкі, французскія пехацінцы і расійскія казакі.

Сімвалам беларускасці ў часы польска-савецкай вайны быў І Слуцкі полк стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта абагульняючы сімвал, бо мы пакажам як простых случчакоў, жаўнераў Булак-Балаховіча, так і ўдзельнікаў іншых беларускіх фармацыяў, — працягвае І. Мельнікаў.

www.radyjo.net__afccb46f_a4c0_4_c3cd8ec9312da9e21ccb40ce022a6120.html

Уніформа ўдзельнікаў параду

Шмат высілкаў рэканструктары паклалі на стварэнне касцюмаў. Слуцкае паўстанне адбывалася зімою, і паўстанцы змагаліся ў шапках, папахах, сялянскіх кажухах. Летняя ўніформа створаная на падставе царскіх мудзіраў, якія шмат беларусаў у тыя часы захавалі пасля службы ў расійскай арміі. Не абыдзецца і без элементаў польскай ўніформы, паколькі случчакі-беларусы ваявалі ў шэрагах Польскага Войска. На ўніформе будуць какарды БНР, бел-чырвона-белая атрыбутыка.

Пад сцягам Слуцкага палка пройдзе трое беларусаў і трое палякаў.

Вайсковы парад адбудзецца 15 жніўня. Пачнецца шэсце а 12.00 ў Алеях Уяздоўскіх.

Дзмітры Гурневіч, www.radyjo.net

tags: беларусыгісторыяпольшча