Адпор літоўцаў польскім хуліганам — акцыя «Літва любіць Польшчу!»

У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца фотаздымкі з выявамі людзей з плакатамі «Літва любіць Польшчу». Такім чынам вядомыя літоўскія палітыкі і грамадскія дзеячы адказалі на хуліганскі выбрык падчас футбольнага матчу паміж літоўскім «Жальгірысам» і польскім «Лехам». Тады на трыбунах з'явіўся транспарант з абразамі на адрас літоўцаў.



kocham_cie_polsko.jpg

Адзін з аўтараў ідэі, заснавальнік Віленскага аддзялення сеткі World Shapers Forum Міколас Маяўскас сказаў, што злосць не дае ніякай карысці.

«Я разумею, што злавацца значна лягчэй, чым любіць. Аднака злосць робіць нас слабейшымі І адымае ў нас дарагі час. Таму мы выступаем за такую ​​ініцыятыву, якая імгненна стала глабальнай », —  сказаў у пятніцу Маяўскас, які раней быў дарадцам прэм'ера Андруса Кубілюса.


Як ён сцвярджае, «агульная гісторыя і сяброўства абодвух народаў выгадавалі вялікую любоў, якой мы проста не можам не падзяліцца».

Апошнім часам у публічнай прасторы шырока каментуюць інцыдэнт, калі фанаты познаньскага футбольнага клуба «Лех» падчас матчу з віленскім «Жальгірысам» над трыбунай узнялі вялізны транспарант з надпісам «Літоўскі хам, стань на калені перад польскім панам».


Высокапастаўленыя службовыя асобы Польшча выбачыліся за інцыдэнт, а мясцовая пракуратура пачала расследаванне.
Падпісант Акту незалежнасці журналіст Рымвідас Валатка, які сфатаграфаваўся з плакатам, у пятніцу сказаў, што спадзяецца на тое, што акцыя літоўцаў пакажа, што радыкалы не могуць казаць за народы.
«Думаю, што гэтя вельмі прыгожая справа — людзі пры дапамозе сучасных тэхналогій кажуць, што не ўсе яшчэ ў гэтых дзвюх дзяржавах з'ехалі з глузду, і што паміж намі нашмат больш агульнага», — сказаў ён.
Парламэнтары, якія далучыліся да акцыі, сказалі, што зычлівая рэакцыя дапаможа паменшыць напружанне, якое спрабуюць нагнятаць хуліганы.
ru.delfi.lt