Міжнародны Катынскі мотапрабег пройдзе праз Беларусь
24 жніўня ў Варшаве стартуе XIII Міжнародны Катынскі мотапрабег, працягласцю 7 тысяч кіламетраў, які пройдзе праз Польшчу, Літву, Беларусь, Расію і Украіну. Мэта мотапрабегу — наведванне месцаў, звязаных з катынскім расстрэлам і гісторыяй Польшчы на “ўсходніх крэсах”, сустрэчы з палякамі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, дабрачынная дзейнасць і развіццё міжнародных сувязяў.
Ініцыятарам і старшынёй аб’яднання “Міжнародны Катынскі мотапрабег” з’яўляецца Віктар Венгжын, які ў 2000 годзе першым прапанаваў адправіцца на матацыклах па месцах, звязаных з катынскім расстрэлам.
Мотапрабег — гэта таксама экскурсія па “ўсходніх крэсах”, таму на трасе сустракаюцца Вільня, Ашмяны, Ліда, Сурконты, Курапаты, Леніна, Львоў, Жытомір, Бар, Камянец-Падольскі, Хоцім і шмат іншых населеных пунктаў — месцаў, звязаных з гісторыяй Польшчы.
Удзельнікі Міжнароднага Катынскага мотапрабегу наведаюць не толькі памятныя для палякаў месцы. З аднаго боку, на тэрыторыі кожнага мемарыяла, прысвечанага катынскаму расстрэлу, былі забітыя і пахаваныя жыхары навакольных земляў, з другога — матацыклісты ўвекавечваюць памяць усіх людзей, забітых савецкімі і нацысцкімі забойцамі ў кожным месцы, куды яны прыязджаюць. У катынскім лесе, Медным, Пяціхатках/Харкаве, Быкоўні і Курапатах яны ўскладаюць кветкі, запальваюць лампады і моляцца як за забітых польскіх грамадзян, так і за “тутэйшых”. І надаюць гэтаму вялікае значэнне.
Каб падкрэсліць, што Памяць павінна не дзяліць, а аб’ядноўваць, да матацыклаў прымацаваны два сцягі — польскі і краіны, праз якую праходзіць мотакрос.
У богаслужэнні ў кожным з “катынскіх” месцаў разам з палякамі прымаюць удзел рускія, украінцы, беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза, разам з католікамі — пратэстанты, грэка-католікі і праваслаўныя, моладзь і асобы старэйшага ўзросту. Агульны вопыт і Памяць аб’ядноўваюць, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання.
Варта падкрэсліць, што міжнародны характар мотапрабегу не фармальны. У ім удзельнічаюць матацыклісты з Польшчы, ЗША, Канады, Аўстраліі, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін. Да іх далучацца таксама байкеры з Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны.
План мотапрабегу па тэрыторыі Беларусі:
27.08.2013г.(аўторак) — Вільня
8:00 — Меднікі
Перасячэнне літоўска-беларускай мяжы ў8:00мясцовага часу ў Медніках
11:00 — Ашмяны.
Сустрэча ў кс. Яна Пузыны
Падзел на групы “А” і “Б”
Група “A”
14:00 — Ліда — могілкі лётчыкаў
15:00 — Крупа — сустрэча ў кс. Пятра Кубалы
18:00 — Багданава — дзіцячы дом
Група “Б”
13:30 — Сурконты
15:30 — Рачкоўшчына
19:00 — Багданава
28.08.2013г.(серада)
9:30 — Курапаты
11:30 — Хатынь
15:30 — Магілёў
18:30 — Леніна.
29.08.2013 г. (чацвер) — Леніна — Аэрадром — Смаленск — Катынь.
Перасячэнне беларуска-расійскай мяжы ў10:00беларускага часу на трасеM1Мінск—Смаленск
Падрабязную інфармацыю пра мотапрабег гл. на сайце: www.rajdkatynski.net