У Варшаве знойдзеныя 200 магілаў ахвяраў камунізму
Інстытут Нацыянальнай Памяці падрыхтаваў справаздачу аб выніках даследаванняў астанкаў змагароў за незалежнасць Польшчы.

Гаворка ідзе пра ахвяраў камуністаў у 1945–1956 гадах.
Целы ахвяр былі пахаваныя ў агульнай магіле на варшаўскім могілках «Павонзкі». Да гэтага часу вынятыя парэшткі 200 чалавек, але экспертам удалося ўстанавіць імёны і прозвішчы пакуль толькі сямі.
Ідэнтыфікацыя 9 целаў стала магчымай, дзякуючы аналізам ДНК сваякоў загінуўшых.
Дырэктар ІНП Лукаш Каміньскі запэўнівае, што яго ўстанова прыкладзе ўсе намаганні, каб усе асуджаныя на забыццё ахвяры таталітарызму здабылі свае імёны.