Збіты міліцыяй актывіст Андрэй Моўчан — у шпіталі хуткай дапамогі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан знайшоўся ў аддзяленні траўматалогіі бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі.



Палатны лекар Моўчана кажа: «Ну, збіты міліцыяй. Пакуль інфармацыі мы не даём, будзем яго даабследаваць, у яго, магчыма, пералом сківіцы».



Карэспандэнтка: «А пералом сківіцы дакладна ёсць?»



«Пакуль ня ведаю, ідуць абследаванні».



Карэспандэнтка: «А наагул, у якім ён стане?»



Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан знайшоўся ў аддзяленні траўматалогіі бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі.

Палатны лекар Моўчана кажа: «Ну, збіты міліцыяй. Пакуль інфармацыі мы не даём, будзем яго даабследаваць, у яго, магчыма, пералом сківіцы».

Карэспандэнтка: «А пералом сківіцы дакладна ёсць?»

«Пакуль ня ведаю, ідуць абследаванні».

Карэспандэнтка: «А наагул, у якім ён стане?»

«У нармальным стане. Можаце прыйсці з 17-й да 19-й, наведаць яго, паразмаўляць».

Карэспандэнтка: «Ён пры свядомасці, у прытомнасці?»

«Так, канечне, пры сьвядомасці».

Карэспандэнтка: «Ён моцна пабіты?»

«Умерана. Вы проста ня бачылі, што такое моцна...»

Карэспандэнтка: «На вашае ўяўленне — сярэдне?»

«Ну, калі ён у аддзяленні знаходзіцца, а не ў рэанімацыі».

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана затрымалі 19 траўня.

Ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Пасля чаго пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава.

Праз некалькі хвілінаў да яго пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі, якія папрасілі актывіста прайсці з імі. Моўчан паспрабаваў удакладніць, з якой нагоды яго затрымліваюць, пасля чаго яго паспрабавалі сілком заштурхаць ў машыну без тлумачэння прычыны затрымання. Андрэй супраціўляўся і міліцыянты ўжылі грубую сілу. Пакуль яго збівалі проста на вуліцы, пад’ехала другая машына. Андрэя пасадзілі ў машыну ў кайданках.

У аддзяленні міліцыі сказалі, што збіраюцца заводзіць крымінальную справу за абразу прэзідэнта і збіццё супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, паведамляе прэсавая служба «Еўрапейскай Беларусі».

Да Андрэя Моўчана пусцілі толькі сястру. Пасля размовы з Андрэем стала вядома, што збіццё працягвалася і ў машыне. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі. На вечар суботы Андрэй Моўчан знаходзіўся ў 11-ай бальніцы Мінску.

У панядзелак зранку, «Свабодзе» ў мінскім гарадскім шпіталі № 11 паведамілі, што Андрэя Моўчана там няма. «Апошні Андрэй Моўчан быў у нас яшчэ ў 2009 годзе», — заявілі ў даведцы.

У шпіталі не выключаюць, што Андрэя Моўчана маглі пасьля агляду накіраваць у іншы шпіталь: «У нас займаюцца траўмамі твару, сківіцы. Калі ў яго зламаныя рэбры, то тады яго маглі накіраваць у 10-ю бальніцу».

Фота Хартыя'97

Радыё Свабода

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: