Здай макулатуру, захавай лес
Упершыню ў Беларусі пройдзе "FSP-пятніца" для захавання леса. У верасні з вашага офіса бясплатна вывезуць макулатуру ў межах міжнароднай акцыі для захавання лясоў.

Дзеля ўдзелу ў акцыі неабходна пакінуць сваю заяўку на сайце МГА "ЭкаПартнёрства" да 19 верасня.
Галоўнай умовай з'яўляецца тое, што максімальная вага макулатуры павінна быць — 20 кг. І калі вы не можаце сабраць неабходную яе колькасць, то падключайце сваіх суседзяў.
Акцыя праходзіць у 13 краінах і ў гэтым годзе Беларусь упершыню далучылася да "FSP-пятніцы".
Дзякуючы гэтай акцыі арганізатары здаюць кілаграмы непатрэбнай паперы, тым самым робячы ўнёсак у захаванне лясоў. 26 верасня — лічыцца днём правядзення акцыі і якраз у гэты дзень вам прапануюць задумацца пра тое, якія наступствы ад лесанарыхтовак існуюць.
Беларускімі арганізатарамі з'яўляюцца МГА "ЭкаПартнёрства" сумесна з ТДА "Экалогія горада".
Больш падрабязная інфармацыя пра акцыю на сайце МГА "ЭкаПартнёрства".
Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах прэс-рэлізу