Жанна Літвіна: “Журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ”
Так старшыня ГА “БАЖ пракаментавала змест дакументальнага фільма “Баш на БАЖ, што дэманстраваўся 5 лютага ўвечары па першым канале БТ. Фільм выйшаў у эфір пасля праграмы “В центре внимания і шмат разоў перад гэтым анансаваўся ў эфіры БТ як “журналісцкае расследаванне.
Так старшыня ГА “БАЖ пракаментавала змест дакументальнага фільма “Баш на БАЖ, што дэманстраваўся 5 лютага ўвечары па першым канале БТ. Фільм выйшаў у эфір пасля праграмы “В центре внимания і шмат разоў перад гэтым анансаваўся ў эфіры БТ як “журналісцкае расследаванне.
“Вядома, што Беларускае тэлебачанне не грэбуе цкаваннем і дыскрэдытацыяй апанентаў улады. На гэты раз аб’ектам стала незалежная журналісцкая супольнасць. Зразумела адно — журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ, — лічыць Жанна Літвіна.
Асновай “журналісцкага расследавання стаў ананімны ліст сябра БАЖ, падпісаны “сябрам Беларусі. У лісце гаварылася, што “ў кіраўніцтва арганізацыі адна мэта — прага нажывы і асабістае абагачэнне, і што ён “больш маўчаць не можа і просіць “раскалупаць гэтае залатое асінае гняздо.
Ананім спасылаецца на “сакрэтныя дакументы брытанскай амбасады, якія ён выклаў у інтэрнэце. З іх вынікае, што БАЖ нібыта атрымаў сродкі на праект “садзеяння паляпшэнню заканадаўства аб СМІ ў Беларусі. Фільм пачаўся і скончыўся расповедам пра маленькіх пацыентаў Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай анкалогіі, якіх можа выратаваць толькі перасадка органаў, што каштуе вялікіх грошай. Відэашэраг фільма быў “аздоблены кадрамі са схаванай камеры, на якіх бачны працэс сачэння за сябрамі БАЖ.
“Форма і змест пабачанага пакідаюць шмат пытанняў адносна як мэтавай аўдыторыі прадукту, так і сродкаў, пры дапамозе якіх ён будаваўся, — кажа Літвіна.
Старшыня БАЖ нагадала, што арганізацыя з’яўляецца добраахвотным, недзяржаўным, непартыйным аб'яднаннем грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю: “Колькі існуе БАЖ, столькі яго дзейнасць скіраваная на абарону правоў журналістаў і распаўсюд стандартаў журналісцкай дзейнасці. Паглядзеўшы ўчорашні твор па БТ, я разумею, што людзей, якіх працуюць на БТ, трэба вучыць прафесіі пачынаючы з самых асноваў…
“Непаразуменні і раскол, якія праяўляюцца сёння ў журналісцкай супольнасці краіны, на жаль, цяпер яшчэ больш абвастрацца. Такога кшталту абразы не наблізяць нас да паразумення і супрацоўніцтва і не паспрыяюць удасканаленню нашай прафесіі, — дадала Жанна Літвіна.
Паводле старшыні ГА “БАЖ, зараз юрысты арганізацыі абмяркоўваюць магчымасць звароту ў суд з зыскам да Першага канала БТ — за знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі арганізацыі.
P.S.: У здымачную групу, што працавала над “расследаваннем, уваходзілі: Вольга Шуманская, Святлана Рэва, Алена Панцюкова, Вольга Гурбо, Максім Кураш, Дзмітрый Чумак, Анатоль Далатоўскі, Юрый Сахадзэ, Віктар Шпак, Мікалай Рузавін, Аляксандр Шастаковіч, Андрэй Хрысцін, Аляксей Карнюшчэнка, Мікалай Лашкевіч, Аляксандр Петравецкі, Аляксандр Гарбачоў, Нэлла Зубовіч, Наталля Трусава, Вольга Ермакова. Кіраўнік праекта — Марат Маркаў.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"