Зміцер Дашкевіч: “Я не рызыкнуў бы прасіць Бога за Лукашэнку…”
Палітвязні выказалі сваю пазіцыю датычна публічнага звароту да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам пакаяцца і вызваліць апанентаў з турмы.
Палітвязні выказалі сваю пазіцыю датычна публічнага звароту да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам пакаяцца і вызваліць апанентаў з турмы.
Нагадаем, удзельнікі штовечаровай мінскай малітвы за палітвязняў ды сваякі несправядліва асуджаных месяц таму скіравалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбаю памілаваць зняволеных. Ідэя
адкрытага ліста ўзнікла пасля таго, як сталі вядомыя факты ціску на палітвязняў, якія адмаўляліся падпісваць хадайніцтвы на памілаванне. Хваля вызваленняў спынілася, калі 14 палітвязняў сказалі
цвёрдае “не на прапанову падпісаць хадайніцтва да Лукашэнкі і выйсці на свабоду. Тады сваякі ды паплечнікі палітвязняў пайшлі на хітры крок і ад свайго імя заклікалі Аляксандра
Лукашэнку памілаваць асуджаных. “Мы молімся, каб Госпад крануў Вашае сэрца, каб даў Вам адкрыцца на Яго любоў, Яго праўду, Яго свабоду. Першы крок пакаяння і любові — гэта
вызваленне і рэабілітацыя ўсіх зняволеных, — пішуць аўтары звароту. Адказу з Адміністрацыі прэзідэнта пакуль што не было, а вось першая рэакцыя ад палітвязняў, за якіх уласна і
заступаліся падпісанты звароту, ужо маецца. Першымі лісты з падзякамі і сваімі думкамі даслалі экс-кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч, старшыня “Маладога Фронту Зміцер
Дашкевіч і прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч.
Пратэстант Зміцер Дашкевіч найбольш рэзка ацаніў зварот грамадскасці да Лукашэнкі: “Як я, дык не рызыкнуў бы прасіць Бога за такога таварыша, каб не сцягнуць на галаву сваю
гневу.
Мікалай Аўтуховіч верыць у патэнцыйную амністыю палітвязняў, але сумняецца, што вызваленне асуджаных адбудзецца па прычыне міласэрнасці.
Палітвязень Мікалай Статкевіч пазітыўна ацаніў згаданы публічны ліст: “Вы вельмі слушна зрабілі, што звярнуліся і да гэтага чалавека, бо ў кожнага павінен быць шанец, павінен быць
выбар. Апошнія 2 месяцы лісты Мікалая Статкевіча практычна не выходзяць з-за межаў калоніі, але гэты адказ бесперашкодна дайшоў да адрасатаў.