Зміцер Дашкевіч заклікае разам павіншаваць палітвязняў
Вядомы грамадскі актывіст запрашае заўтра на Галоўпаштамт супольна напісаць лісты палітычным зняволеным.
![Зміцер Дашкевіч Зміцер Дашкевіч](/img/v1/images/16299132_980846808711967_4086643236065487445_n_2mwku_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зміцер Дашкевіч
«Дык вось якая сітуацыя, змагары і змагаркі, у гэтыя святочныя дні ў турме знаходзяцца браты нашыя. Адведаць фізічна іх нам не дадуць, а вось наведаць словам мы іх можам. Калі ў каго ёсьць такі настрой, дык запрашаю заўтра а 15 гадзіне да галоўпаштамта (Мінск, Незалежнасці 10), каб падпісаць калядныя паштоўкі палітвязням.
Як усе ў калядных клопатах, маладафронтаўцы спрасцілі вам жыццё: набылі паштоўкі і ўклеілі адрэсы палітвязняў, дык ад вас патрабуецца толькі адно –— падысьці з 15 да 15:30 і напісаць пару натхнёных словаў людзям, якія церпяць за нашу і вашу свабоду», — заклікае Зміцер Дашкевіч у сваім ФБ.