Знік паэт Дзмітрый Строцаў (абноўлена)
Пра гэта ў фэйсбуку напісала ягоная жонка Ганна Строцава.
![Фота Рыгора Бутыліна Фота Рыгора Бутыліна](/img/v1/images/3_208_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Рыгора Бутыліна
«Мы з Дзімкам рассталіся недалёка ад дома прыкладна ў 11. Пасля гэтага з ім нікому не ўдалося звязацца. Па працы ні з кім сёння на сувязь не выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала Аня Строцава.
Сваякі кажуць, што пошукі Дзмітрыя ў міліцэйскіх пастарунках пакуль былі беспаспяховымі.
![122116061_832700850821581_1956035121831045568_n_1.png 122116061_832700850821581_1956035121831045568_n_1.png](/img/v1/images/122116061_832700850821581_1956035121831045568_n_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ранкам 22 кастрычніка з'ьявілася інфармацыя, што імя паэта
Дзьмітрыя Строцава знайшлося ў спісах затрыманых Цэнтру ізаляцыі
правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго дачка Аляксандра Строцава.