Зняволены раварыст Зміцер Паліенка: «Беларусь буде вольнай!»
Адзін з нешматлікіх лістоў ад раварыста Змітра Паліенкі, які ўтрымліваецца на Валадарцы, атрымала грамадская актывістка Ганна Шапуцька.
![Фрагмент ліста ад Змітра Паліенкі Фрагмент ліста ад Змітра Паліенкі](/img/v1/userfiles/images/8c902bdb_7070_4df4_95cb_1d68332d7707__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фрагмент ліста ад Змітра Паліенкі
У караценькім лісце Зміцер Паліенка не піша пра ўмовы ўтрымання, аднак дзякуе за салідарнасць і за віншаванні з Днём народзінаў: «Спадзяюся, хутка ўсё скончыцца і ўсё будзе добра. Кожны чалавек мае права на свае погляды і на сваю грамадзянскую пазіцыю. І адстойваць іх — гэта не злачынства».
Напрыканцы ліста вязень намаляваў арнамент і вялікімі літарамі напісаў «Беларусь буде вольнай!».
Нагадаем, 29 красавіка міліцыянты разагналі акцыю раварыстаў "Крытычная маса". На двух удзельнікаў акцыі — Змітра Паліенку і Станіслава Канавалава — завялі крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», а ў іх кватэрах правялі ператрусы з канфіскацыяй носьбітаў інфармацыі.
Затрыманым удзельнікам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.