Зноў вучэнні? У памежных з Украінай раёнах — блокпасты. Цяпер і на Піншчыне

Улада працягвае заклікаць беларусаў не хвалявацца. У Пінскім раёне, услед за Столінскім, будуць усталёўваць блокпасты.

_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2___2__logo.jpg

У Пінскім раёне таксама выставяць блокпасты, піша «Люстэрка». Але Пінскі райвыканкам паведамляе: хвалявацца не варта — гэта вучэнні.

«У бліжэйшы час на тэрыторыі Пінскага раёна пачнуцца вучэнні па мантажы блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту. Грамадзянскія службы адпрацуюць практыку ўзвядзення збудаванняў з бетонных блокаў, а праваахоўныя — парадак працы ва ўмовах прапускнога рэжыму», гаворыцца ў паведамленні.

Блокпасты будуць усталёўваць на ўчастках дарог Р-6, Р-8, М-10.


Днямі, як пісаў «НЧ», аб вучэннях з устаноўкай блокпастоў паведамілі ў Столінскім раёне. Улады таксама заклікалі грамадзян не хвалявацца. Адметна, што і Пінскі, і Столінскі раёны мяжуюць з Украінай.