
Горад Столін. Фота: polese.by
У Столінскім раёне цяпер праходзяць вучэнні па мантажы блокпастоў. Мясцовае выданне «Палессе» просіць жыхароў раёна захоўваць спакой.
«Падставы для хваляванняў няма! Паважаныя жыхары Столінскага раёна. На дадзены момант на ўчастках дарогі Р-6 і Р-88 у напрамку Пінска, Маньковічаў, Стругі і рабочага пасёлка Рэчыца праводзяцца вучэнні па мантажы блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту. Захоўвайце спакой», — гаворыцца ў паведамленні.
Варта згадаць, што Столінскі раён мяжуе з трыма раёнамі Ровенскай вобласці Украіны. Шэраг населеных пунктаў Рэчыцкага і Стружскага сельсаветаў знаходзяцца ў памежнай зоне, для якой дзейнічае асаблівы рэжым наведвання.