Зноў затрыманы ў Мінску Алег Ларычаў
У Мінску затрыманы вулічны мастак і арт-менеджар Алег Ларычаў. Ён знаходзіцца ў адным з РАУС сталіцы.

Алег Ларычаў —
каардынатар стрыт-арт праекту SIGNAL, ён вельмі шмат зрабіў дзеля таго, каб на
будынках у Мінску з'яўляліся муралы. У свой час яго фота было на сацыяльнай
рэкламе "Гэта я" – такім чынам яму дзякавалі за працу і мінскія
чыноўнікі.
