Жанчына не давала камунальнікам спілаваць дрэва. На яе выклікалі АМАП
У Мінску АМАП затрымаў жанчыну, якая спрабавала не даць камунальнікам спілаваць дрэва ў двары.
![srublenye_derevja.jpg srublenye_derevja.jpg](/img/v1/images/srublenye_derevja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння, 18 сакавіка, у Мінску затрымалі жанчыну, якая
намагалася абараніць дрэва ў сваім двары, паведамляюць праваабаронцы.
Камунальнікі ў двары дома па адрасе Гарадскі вал, 1 у Мінску спрабавалі спілаваць дрэва, а жанчына ім перашкаджала. У выніку на яе выклікалі АМАП.
Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая, пакуль невядома.