Жонка палітвязня напісала кранальны пост пра тату ад імя дачкі

Алеся Жыткова — жонка Кіма Самусенкі напісала кранальны пост пра тату ад імя сваёй дачкі.

210180990_3896644783894885_6574981771023036189_n.jpg

«Тата! Сёння для мяне важны дзень! Кожнае 3 чысло месяца — важны дзень, бо 3 чысла цябе у нас забралі, і наша жыццё змянілася назаўжды.

Я ня бачыла цябе ужо 8 месяцаў. Матуля заусёды распавядае пра цябе, пра тое, як ты мяне любіш. Маці чытае мне твае лісты і заўжды перадае ад цябе буські ды абдымашкі. Пакуль бачу цябе толькі на фотаздымках, але мы верым, што гэта хутка зменіцца. Усе будзе добра. Беражы сябе, калі ласка!Люблю, Лада.»
Кім Самусенка — актывіст, член Савета грамадскага руху «Дзея». Кіма затрымалі 3 лістапада пасля ператрусаў у яго дома і ў доме яго маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама.
Акрамя гэтага, СК заявіў, што Кім Самусенка «з'яўляўся актыўным удзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня».
Кіма вінавацяць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і ў «доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым групай асоб па папярэдняй змове».
Самусенка Кім Андрэевіч СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.Падтрымаць сям'ю Кіма Самусенка можна па спасылцы https://bit.ly/3xmwEQq (праз VPN) альбо праз Paypal https://bit.ly/3elFZl0 (з адзнакай "семье Самусенко").