У зняволенага расіяніна Ягора Дуднікава ў СІЗА пагоршылася здароўе, пачаліся панічныя атакі

Стан здароўя затрыманага ў Мінску расіяніна Ягора Дуднікава пагоршыўся ў СІЗА. «Надворʼе плюс наступствы збіцця пры затрыманні вельмі негатыўна адбіліся на яго здароўі. Там і пастаянныя галаўныя болі, і разбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя атакі», — распавяла яго маці ў эфіры тэлеканалу «Дождь».

_5404546744185893554_121.jpg

Ягора Дуднікава затрымалі ў Мінску 5 мая і абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Па словах маці, доступ да яе сына мае толькі адвакат. Яна не атрымала адказу на просьбу ўбачыцца з сынам. Таксама без адказу засталася яе заява ў Следчы камітэт аб пераводзе сына пад хатні арышт, піша «Еўрарадыё».