Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі ў Пецярбургу
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка распавёў у фэйсбуку пра затрыманне сваёй жонкі Машы ў Пецярбургу. Пікету на Неўскім праспекце, за які дзяўчыну забрала паліцыя, папярэднічала цікавая гісторыя. Аказваецца, Маша Філіпенка выйшла з плакатам, каб даказаць сваёй маці, якія парадкі зараз пануюць у РФ. «Цёшча прайграла», — канстатаваў Саша па выніках эксперымента.
«Спярша Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расіі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плакатам нельга выйсці на вуліцу. Цёшча не пагадзілася, і тады Маша купіла білет Лондан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — распавёў Саша Філіпенка.
«Маме даказана — у сучаснай Расіі выходзіць з плакатам «Не вайне!» — нельга», — пракаментаваў ён затрыманне жонкі.
Машу Філіпенка затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула 20.3.3 (публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Узброеных Сіл РФ).