Пуцін выбачыўся перад прэм'ерам Ізраіля за заяву Лаўрова пра «яўрэйскае паходжанне» Гітлера
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін папрасіў прабачэння ў прэм'ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенета за скандальныя заявы міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова аб «яўрэйскай крыві» Гітлера і абвінавачванні яўрэяў у антысемітызме. Аб гэтым піша The Jerusalem Post.

Пуцін папрасіў прабачэння за скандальныя папрокі Лаўрова падчас тэлефоннай размовы з Беннетам. Яна адбылася на фоне дыпламатычнага крызісу, справакаванага дзеяннямі кіраўніка МЗС РФ.
У канцылярыі Бенета і прэс-службе Крамля адзначылі, што бакі падкрэслілі
«асаблівае значэнне» 9 траўня, калі Расія і Ізраіль адзначаюць перамогу Еўропы і Расіі над
нацысцкай Нямеччынай.
«Прэзідэнт Расіі нагадаў, што з 6 мільёнаў яўрэяў, закатаваных у
гета і канцлагерах, знішчаных нацыстамі падчас карных аперацый, 40% былі грамадзянамі СССР, і папрасіў перадаць пажаданні здароўя і дабрабыту ветэранам, якія пражываюць у Ізраілі. Нафталі Бенет, са свайго боку, адзначыў вырашальны ўклад Чырвонай Арміі ў перамогу над
нацызмам», — гаворыцца ў
паведамленні Крамля.
«Прэм'ер-міністр прыняў прабачэнні прэзідэнта Пуціна за выказванні Лаўрова і падзякаваў яго за тлумачэнне свайго стаўлення да яўрэйскага народу і
памяці пра Халакост», — заявілі ў канцылярыі ізраільскага прэм'ер-міністра.