Жонку вядомага кампазітара Віктара Капыцько затрымалі за свечку ў акне, выстаўленую больш за год таму
Наталля Капыцько, жонка музыканта і кампазітара Віктара Капыцько, была затрыманая ў панядзелак, 6 снежня, паведаміла журналістка Ірына Халіп на сваёй старонцы ў Facebook.
Прычынай арышту стала тое, што 12 лістапада мінулага года, у
дзень гібелі Рамана Бандарэнкі, у пары Капыцько ў акне гарэла свечка. У якасці
доказу выкарыстаная відэаздымка, якая вялася з вуліцы.
Суд над Наталляй адбудзецца ў аўторак. Яе мужа папярэдзілі,
што перадачы на Акрэсціна не прымаюць.
Паводле «Еўрарадыё».