«Зрок у мяне не вельмі, але веру і падтрымку людзей я адчуваю». Віктар Бабарыка напісаў ліст дачцэ Марыі
Настрой у палітыка па-ранейшаму бадзёры, ён верыць у лепшае.
Віктар Бабарыка напісаў ліст дачцэ Марыі. Фрагмент тэкста прыводзіць прэс-служба экс-банкіра і палітвязня.
— Хоць у мяне няма магчымасці з прысутнымі людзьмі
пагаварыць, ды і зрок не вельмі добры, але іх веру і падтрымку я рэальна
адчуваю.
Гэта так нязвыкла, калі глядзіш і адчуваеш энергетыку ўсіх
гэтых выдатных людзей. Менавіта такія хвалі і фармуюць эмацыйны настрой. Мне
здаецца, што нічога не змянілася ні для іх, ні для мяне. Мы засталіся вернымі
адно аднаму і тым маральным прынцыпам, якія былі раней. Нават, можа, сталі
бліжэй, — піша Віктар дочці Марыі ў лісце.
Нагадаем, што судовы працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягваецца. Наступнае пасяджэнне пачнецца заўтра а 10.00.