Журналіст Юрый Дзяшук – на волі
Журналіст з Лідчыны Юрый Дзяшук – на волі. Яго зноў пратрымалі ў ІЧУ некалькі дзён. Суддзя Ігар Кашко накіраваў справу на дапрацоўку.

Юрыю Дзешуку закідаюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуда Вітольду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. Юрый Дзяшук быў заняты выключана журналісцкай працай. Магчыма, менавіта таму 23 студзеня журналіста вызвалілі з ізалятара. Але ў аўторак, 2 лютага, міліцыянты заявілі журналісту, што зверху прыйшоў загад зноў яго затрымаць. І скласці на яго пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Няма аніводнага факталагічнага пацверджання віны журналіста. Больш за тое, відэазапісы сведчаць акурат пра ягоную поўную невінаватасць.
racyja.com