Журналістаў «Свабоды» Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага затрымалі да 10 дзён
Супрацоўнік мінскага ізалятара на завулку Акрэсціна паведаміў родным, што журналісты «Свабоды» Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі пра іншую зняволеную журналістку — Іну Студзінскую — няма, піша «Свабода».

Справу вядзе Упраўленне Следчага камітэта па Мінску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленні пра абарону.
Журналістаў Алега Груздзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся
Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на «Радыё Свабода», затрымалі 16 ліпеня. У
іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым
абвінавачваюцца журналісты.