Журналістка НЧ Дзіяна Серадзюк — на волі (фота)
Журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк выйшла на волю! Сябры, сваякі і калегі сустрэлі Дзяіну Серадзюк і яе мужа Яўгена Батуру.

Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк і яе мужа Яўгена Батуру асудзілі да 15 сутак арышту.
Дзіяну з Яўгенам затрымалі ўвечары 3 сакавіка на выхадзе з Кафедральнага Сабора Святога Духа, дзе беларускія маці ладзілі супольную малітву Божай Маці аб спыненні нападу Расіі на Украіну.
На наступны дзень, 4 сакавіка, суддзя Цэнтральнага судзе Мінска Дзмітрый Карсюк праз скайп асудзіў абодвух да 15 сутак зняволення.