Звольнены начальнік 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах
Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Адпаведны указ №383 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
![bez_nazvanija__7_.jpg bez_nazvanija__7_.jpg](/img/v1/images/bez_nazvanija__7_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас расследавання крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча былі выяўленыя выпадкі парушэння статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі навучальнага цэнтра.
Гэта стала магчымым у выніку самаўхілення і безадказнага стаўлення шэрагу службовых асоб цэнтра да выканання сваіх службовых абавязкаў, а таксама адсутнасці кантролю за падтрыманнем воінскай дысцыпліны і правапарадку ў падпарадкаваным злучэнні з боку яго начальніка палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.
Паводле «Нашай Нівы»