З дапамогай бота можна пакінуць заяўку на прадуктовы паёк ці аплаціць яго.
Дапамогу атрымаюць звольненыя па палітычных прычынах, і тыя, хто ўдзельнічае ў страйку, а таксама іх сем'і.
Як гэта працуе
Вы заходзіце ў тэлеграм-бот
@INeedHelpBY_bot і паказваеце, ці маеце патрэбу ў дапамозе, ці самі хочаце дапамагчы. Бот злучае маючую патрэбу сям'ю з памочнікам. Памочнік атрымлівае спіс крам, у якіх можна замовіць прадукты праз сайт. На працягу некалькіх дзен заказ будзе дастаўлены адрасату дадому.