Жыхар Жлобіна дамогся справядлівасці толькі ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па скарзе прадстаўніка Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы, праваабаронцы са Жлобіна Валянціна Яўзрэзава.



У ААН прызналі, што ўлады парушылі яго правы, забараніўшы правесці ў 2007-м годзе пікет супраць пераследу экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Раней Яўзрэзаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў у нацыянальных судовых інстанцыях, але вычарпаўшы сродкі ўнутранай прававой абароны, у 2010-м годзе звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека.
 
 
Якое рашэнне прыняў камітэт, кажа кіраўнік Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка:
 
 
 — Прайшло пяць год, і мы атрымалі адказ. Мы атрымалі рашэнне, што па заяўленай мэце ўлада не мае права забараняць пікет. Мэту вызначае сам заяўнік, то бок, мы —  грамадзяне. Галоўнае, каб гэтая мэта не супярэчыла нацыянальнай бяспецы і здароўю насельніцтва. Ва ўсё астатняе ўлада не мае права ўмешвацца, ні, паводле Канстытуцыі, ні паводле міжнародных абавязкаў, у прыватнасці, Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
 
 
Цяпер урад Беларусі абавязана забяспечыць ахвяры парушэння эфектыўны сродак прававой абароны, а гэта ў тым ліку поўная кампенсацыя матэрыяльных выдаткаў па справе. Улады абавязаны не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні, а таксама на працягу 180 дзён апублікаваць рашэнне на расейскай і беларускай мовах у афіцыйных СМІ і выканаць яго.
 
 
Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: