Жыхарам сталіцы прапануюць "здаваць" суседзяў

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінску правядзе акцыю "Здаў кватэру - заплаці падаткі".  Часцей за ўсё пра нелегальную здачу жылля ў падатковую паведамляюць суседзі, прыходзяць і тыя, хто здымае жыллё. Супрацоўнікі падатковай выяўляюць нелегалаў з дапамогай аналізу аб'яў у інтэрнэце.



98945_600_0.jpg

З 15 па 19 чэрвеня грамадзяне, маюць інфармацыю пра нелегальную здачу ўнаём кватэр у Мінску, могуць паведаміць пра гэта па тэлефонах 306-50-96, 229-79-79.

На 1 красавіка ў інспекцыях Мінска ў якасці кватэраздатчыкаў зарэгістраваныя 43 272 фізічныя асобы. У параўнанні з першым кварталам мінулага года колькасць плацельшчыкаў павялічылася на 3524 чалавека. У даход бюджэту паступіла Br24,1 млрд. Акрамя таго, на ўліку ў сталіцы стаіць 689 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць унаём жыллё, ад іх у бюджэт паступіла 2,7 млрд рублёў, паведамляе БЕЛТА.

У першым квартале гэтага года парушэнні падатковага заканадаўства ўстаноўлены ў 244 кватэраздатчыкаў. Пасля праверак яны даплацілі ў бюджэт 237,8 млн рублёў. На асаблівым кантролі падатковых органаў знаходзяцца фізасобы, якія пабудавалі кватэры з дзяржпадтрымкай. У мінулым годзе супрацоўнікі інспекцыі правялі 294 праверкі сярод такіх ільготнікаў. Выяўлена 33 фізасобы, якія здаюць жыллё. Парушальнікі даплацілі ў бюджэт 56,6 млн рублёў. За студзень-сакавік гэтага года ўстаноўлена 14 чалавек, якія здаюць кватэры, пабудаваныя з дзяржпадтрымкай. Яны даплацілі больш як 19 млн падатку падатку.