Жыхар Пінска назваўся пазаштатным супрацоўнікам КДБ, але яго ўсё роўна пасадзілі на 10 сутак

Раніцай 7 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да жыхара Пінска Аляксандра. Згодна з пратаколам, 16 лютага мужчына пакінуў каментар пад пастом аднаго з «экстрэмісцкіх» каналаў, паведамляюць праваабаронцы.
За гэта супрацоўнікі мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Да суда пінчука пакінулі за кратамі.

На наступны дзень справу Аляксандра разглядзелі ў судзе. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну, але адзначыў, што з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся ягоная актыўнасць у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўлена заданнямі «куратара».

Але суддзю Андрэя Бычылу гэта не пераканала, таму ён арыштаваў мужчыну на 10 сутак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: