Жыхароў Беларусі паменела
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка бягучага году склала 9 мільёнаў 498,6 тысячы чалавек. Пра гэта са спасылкай на апошнія дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту паведамляе БелТА.
Для параўнання, паўтара дзясятка гадоў таму ў краіне было больш за 10 мільёнаў жыхароў.
Паводле аператыўных статыстычных дадзеных, ад пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 11 279 шлюбаў, афіцыйна скасавана 7682.
Паводле svaboda.org