«Квіток у адзін канец»

Эстонія асцерагаецца, што пасля вучэнняў у Беларусі застануцца расійскія вайскоўцы.

Фота: REUTERS/Ints Kalnins

Фота: REUTERS/Ints Kalnins


Масква можа выкарыстаць маштабныя вайсковыя вучэнні, каб раскватараваць у Беларусь некалькі тысячаў жаўнераў. Пра гэта ў інтэрвʼю «Reuters» заявіў міністр абароны Эстоніі.
Нагадаем, што ў верасні Масква і Менск правядуць вайсковыя манеўры, у якіх, на думку некаторых чальцоў НАТО, можа ўдзельнічаць да 100 000 жаўнераў.
Паводле міністра абароны Маргуса Цахкны (на фота), у Эстоніі ды іншых краін НАТО ёсць падставы баяцца, што пасля вучэнняў «Захад-2017» расейская армія можа застацца ў Беларусі.
«Для расійскіх салдат, якія накіроўваюцца ў Беларусь, гэта квіток у адзін канец», — падзяліўся меркаваннем эстонскі міністр.
«Гэта не маё асабістае меркаванне. Мы вельмі старанна аналізуем, як Расія рыхтуецца да вучэнняў», — дадаў ён.
Кіраўнік Беларусі раней называў падобныя прагнозы беспадстаўнымі і казаў, што ніхто не збіраецца пакідаць у Беларусі расійскіх жаўнераў пасля вучэнняў.


Паводле belsat.eu