23 ліпеня — прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова

Выйшла з друку кніга супрацоўніка Радыё Свабода Юрася Бушлякова «Жывая мова». Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцця. Яна ўбачыла свет да саракавін з дня ягонай заўчаснай смерці.  



f3ed5b0d_02e5_463a_93f0_21ef7059752d_w640_r1_s.jpg

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканні сядзібы БНФ, Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3.
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.

www.svaboda.org