400-гадовы габелен з Нясвіжа рэстаўравалі ў Літве

Мастацкі музей Літвы адрэстаўраваў самы рарытэтны і дарагі габелен Беларусі «Трыюмф Цэзара».



caesar_triumph.jpg

Пра гэта паведамілі БелТА ў амбасадзе Беларусі ў Вільні.
«Работы вяліся з кастрычніка 2013 года. Узрост габелена — больш за 400 гадоў. Склад: воўна і шоўк», — распавялі ў амбасадзе. Габелен быў сплецены брусэльскімі майстрамі ў эпоху Рэнесансу. Ён створаны на ўзор прац італійскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі.
Габелен раней ужо рэсканструявалі. Цяпер пасля свайго чарговага «адраджэння» рэліквія зойме годнае месца ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка.