75 гадоў перамогі — як захаваць памяць пра Другую сусветную вайну
Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна сумесна з Беларускім архівам вуснай гісторыі падрыхтавала серыю онлайн-мерапрыемстваў і публікацый, прысвечаных 75-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.
“З 2003 года Гістарычная майстэрня працуе з культурай памяці пра Другую сусветную вайну. Нам вельмі важна распавядаць гісторыі сведак ваенных падзей, прадстаўляць іх успаміны, таму што гэта жывая памяць пра вайну”, — кажа Ірына Кашталян, кіраўнік гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна.
Што вы можаце прачытаць і паглядзець:
7 гісторый пра узнагароджаных сведкаў вайны.
Мы сабралі для вас гісторыі сведак злачынстваў нацыстаў, якiя ўзнагароджаны 4 сакавіка 2020 года ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія». На працягу многіх гадоў яны актыўна ўдзельнічаюць у асветніцкай працы Гістарычнай майстэрні і Міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау ў Мінску.
Вы можаце прачытаць успаміны па спасылцы
Дакументальны фільм "Азарычы 1944".Фільм нямецкага гісторыка і рэжысёра Крыстафа Русса, створаны з дапамогай рабочай групы з Універсітэта Кёльна і Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2006 годзе.
Са згоды аўтараў фільм даступны ў вольным доступе да 14 мая ўключна. Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі.
Глядзець фільм
Відэа-інтэрв'ю з былымі вязнямі канцлагераў.Былыя вязні гета і канцлагераў дзеляцца ўспамінамі пра вясну 1945 гады ў сваім жыцці. Сведкі вайны распавядаюць гісторыі узаемадапамогі і салідарнасці сярод зняволеных з розных краін і спадзяюцца на лепшую будучыню пасля вайны.
Якія онлайн падзеі вы можаце наведаць:
Форум «75 гадоў Перамогі: захаваем месца памяці».
Ці ведаеце, што адзін з найбуйнейшых лагераў ваеннапалонных быў размешчаны ў раёне Масюкоўшчыны, дзе было забіта каля 80 000 чалавек? Аднак у цяперашні час новыя кварталы плануецца пабудаваць на тэрыторыі былога лагера. Мы запрашаем вас на онлайн форум, дзе вы можаце паслухаць гісторыкаў, актывістаў і былых вязняў канцлагераў і разам абмеркаваць, як захаваць памяць пра вайну ў сучасным горадзе.
Праграма форуму.
Форум адбудзецца 20 мая, пачатак у 10.30.
Вы можаце далучыцца да форуму па спасылцы ў ZOOM.
Прэзентацыя дыдактычнага дапаможніка "(Не) забытыя ахвяры вайны"
Каманда выкладчыкаў і экспертаў Гістарычнай майстэрні і Беларускага архіва вуснай гісторыі прэзентую дыдактычныя дапаможнік для школьнікаў і настаўнікаў, з дапамогай якога яны могуць зірнуць на асобныя гісторыі ахвяр вайны, формы пераследу праз прызму Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі атрымаюць спасылку з доступам для запампоўкі дапаможніка.
Прэзентацыя адбудзецца онлайн 21 мая, пачатак у 16.00.
Далучайцеся да падзеі ў ZOOM!
Відэа пра дапаможнік.
Паводле прэс-рэлізу