Абсорбцыя Юры Шуста: новая выстава ў галерэі «Ў»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальную выставу мастака Юры Шуста «Абсорбцыя». Працы з гэтага праекта былі створаны ў 2016-17 г.г. і раней у Мінску не выстаўляліся.
Юра Шуст падымае пытанні сувязі рытуалаў і міфаў з тэхнікай, навукай і бія-палітыкай. Выстава аб'яднае аб'екты, графіку і відэа ў адзіную інсталяцыю.
Створаныя з тэхнагенных і звыклых матэрыялаў, праекты Шуста звяртаюць увагу на супярэчнасці сучаснасці: прага да рацыянальнага пазнання і поцяг да фетышызма, далучанасць да сучасных камунікатыўных сетак і архаічны светагляд. Па словах мастака, выстава ёсць «археалагічнай дэшыфроўкай лічбавага чалавека». Тым самым яна звяртаецца да пытанняў будучыні: нарастаючай хуткасці камунікацыі і інфармацыйнай інтаксікацыі, тэхналагічнага і міфалагічнага ўтапізму, які аздабляе веру ў неўміручасць.
Адкрыццё: 19:00 / 17 сакавіка
Дні працы выставы: 17.03 - 05.04.2017
Месца: Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а, Мінск)
Лекцыя куратара выставы Аляксея Барысёнка: 18:00 / 17 сакавіка