Martin S. адсвяткаваў першы юбілей буйным канцэртам у Мінску (фотарэпартаж)
Гурт Martin S. увесну адзначае 5 гадоў свайго існавання. З гэтай нагоды 15 сакавіка музыкі выступілі з вялікім канцэртам у сталічным клубе «Бруге», на які запрасілі адмысловых гасцей.

Павіншаваць калектыў і паспяваць разам з музыкамі прыйшлі прадстаўнікі гуртоў «Палац», «Hurma», «Лепшы квас», «Амплітуда смеласці» і «Дрозды».

Адкрываў вечар гурт InVino

Алег Хаменка спеў некалькі куплетаў песні Талісман

Віталь Карпанаў выйшаў апошні і выканаў "Матывацыю"

Мікіта Найдзёнаў разам з Настассяй Хамуцкіх выканалі акустычны варыянт кампазіцыі «Як ёсць»

Саліст гурта «Лепшы квас» Уладзь Лепяшынскі далучыўся да віншаванняў на песне «Дэманы»
Martin S. быў утвораны ў сакавіку 2012-га на аснове гурта «moZart». Ужо праз паўгады музыкі прадставілі першы альбом. А ў 2015-м у змененым складзе калектыў выпусціў другую кружэлку пад назвай «Першы».
На канцэрце Martin
S. прэзентаваў новую кампазіцыю «Будзем жыць». Усе песні гурта напісаў
па-беларуску саліст Уладзімір Боська.