Абвешчаны літаратурны конкурс «Зразумей Украіну»
ГА «Cаюз беларускіх пісьменнікаў», Літаратурны дом «Логвінаў» і Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчаюць конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры «Зразумей Украіну».
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ).
2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).
Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, украінская.
Тэксты ў электронным выглядзе (фармат Word, 14 кегль, максімальны памер перакладу або твору 20 старонак) трэба даслаць на адрас: zrazumiec.ukrainu@lohvinau.by
Тэксты прымаюцца да 25 кастрычніка 2016 года.
Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада.
Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць планшэт, другія і трэція - чыталку. Усе ўдзельнікі атрымаюць кніжныя падарункі ад кнігарні «Логвінаў», і будуць запрошаныя на майстар-клас па творчым пісьму.
У журы конкурса ўваходзяць прадстаўнікі Літаратурнага дома, Беларускага ПЭН-Цэнтра і ГА «Cаюз беларускіх пісьменнікаў».
Паводле lit-bel.org