Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі
Прайшлі пасяджэнні мастацкага і літаратурнага журы, дзе былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.
У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі
Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Тамара Шэлест.
Сябрамі літаратурнага журы сталі Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава і Андрэй Хадановіч.
У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў.
З мастацкім (22 пазіцыі) і літаратурным (38 пазіцый) спісамі можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.