Адзінаццатая Агульнанацыянальная дыктоўка ўжо заўтра!

Мінская гарадская арганізацыя ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у адзінаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

thumb_10.jpeg


Дыктоўка адбудзецца 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 18:45. Уваход вольны.