AKUTE павіншуе мінчан з Днём горада бясплатнымі канцэртамі
Магілёўскі гурт AKUTE выступіць у цэнтры Мінска 9 верасня.
![tj6os0c_8nk.jpg tj6os0c_8nk.jpg](/img/v1/images/tj6os0c_8nk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паслухаць магілеўчан нажывую можна будзе на пляцоўке ля Камароўскага рынку (р-н "Лідо"). Гэты канцэрт адбудзецца ў рамках моладзевага інтэрфэсту "На Камарах". Пачатак у 16:10.
Увечары таго ж дня AKUTE выступіць у Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мефодзія, 8), у рамках праекту "Пешаходка", які развівае вулічную музыку ў цэнтры Мінска. Пачатак у 21:30.
AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як "дыска-дэкаданс". Мова тэкстаў — беларуская.