Максім Гацак: Слаба верыцца ў такія супадзенні

Высветліць прычыны «зносу аб’ектаў расліннага свету» спрабуе Максім Гацак. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Мінска называе розныя прычыны, чаму ў адным двары 2 месяцы сякуць дрэвы.

1472543711_ed561_clip_33kb.jpg

Усё пачалося з таго, што напачатку ліпеня ў двары паміж вуліцамі Кірава, Бабруйская, Ленінградская і Міхайлаўскі сквер нечакана пачалася высечка дрэваў. У сувязі з гэтым 11 ліпеня намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак даслаў звароты ў Мінгарвыканкам, Мінскзелянбуд і Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна з просьбай патлумачыць прычыны высечкі дрэваў.

Прывакзальная тэрыторыя ў Мінску і так адна з самых забруджаных. Выкіды аміяку тут могуць перавышаць норму ў 2–4 разы. Вялікая забруджанасць тут і фармальдэгідам ды іншымі выкідамі ад аўтамабільнага ды чыгуначнага транспарту. Таму любая высечка дрэваў вельмі моцна шкодзіць экалогіі”, — адзначыў намеснік старшыні СХР, які пражывае ў тым двары.

У адказе ад 4 жніўня яму паведамілі, што “паміж жылымі дамамі № 3 і 5 па вуліцы Ленінградскай, № 1 па вуліцы Кірава былі выяўлены дрэвы, якія знаходзіліся ў небяспечным стане”, таму яны і былі ссечаныя.

hacak__1_.jpg


Аднак высечка на гэтым не спынілася. Больш за тое, з’явілася інфармацыя дрэвы сякуць, каб правесці камунікацыі для будучай рэстарацыі KFC.

hacak_m.v._06.09.2017.jpg

Таму давялося звяртацца ў Адміністрацыю зноў і наўпрост пытацца: ці не звязаная высечка з планамі адкрыцця рэстарацыі”, — паведаміў Максім Гацак, які 29 жніўня накіраваў новы зварот раённым уладам.

І тут — у адказе за 6 верасня — выявілася, што “знос аб’ектаў расліннага свету” на тэрыторыі каля дома па адрасе Кірава, 1 быў зроблены ў сувязі з рэканструкцыяй памяшканняў у гэтым доме “пад памяшканні грамадскага харчавання”.

Такім чынам адны і тыя ж дрэвы цягам двух месяцаў зносілі спачатку таму, што яны нібыта былі ў “небяспечным стане”, а потым — для рэканструкцыі памяшканняў пад рэстарацыю. Слаба верыцца ў такія супадзенні. Спадзяюся, што Камітэт дзяржкантролю дапаможа разабрацца, ці сапраўды гэта супадзенне, ці хтосьці ў раённай Адміністрацыі спачатку паспрабаваў схаваць сапраўдныя прычыны высечкі дрэваў, якія з жыхарамі двару ніхто не абмяркоўваў”, — заявіў актывіст.

Улады абяцаюць у кастрычніку высадзіць новыя дрэвы, абяцаюць трымаць справу на кантролі, але новыя саджанцы, калі яны прыжывуцца, яшчэ не хутка здолеюць замяніць высечаныя дрэвы”, — дадаў ён.

Максім Гацак таксама паведаміў, што высечка дрэваў выклікала негатыўную рэакцыю і ў іншых жыхароў двару, якія нават стварылі адмысловую петыцыю супраць гэтага.Паводле прэс-службы РГА "Сацыяльна-хрысціянскі рух"