Альгерд Бахарэвіч: Мы аказаліся ў сітуацыі, калі шмат літаратараў эмігравала

Паняцце творчай літаратурнай эміграцыі каардынальна змянілася дзякуючы інтэрнэту.

202024108_4112576648779024_6324832322239386862_n.jpg

Цяпер, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў сучасныя творцы трымаюць кантакт з калегамі і з чытачамі, а таксама разумеюць кантэксты, – распавёў літаратар Альгерд Бахарэвіч «Радыё Рацыя»:

— Цяпер мы аказаліся ў такой сітуацыі, калі вельмі шмат якія паэты, пісьменнікі, літаратары эмігравалі, або проста з’ехалі на нейкі час за мяжу. У іншых краінах існуюць рэзідэнцыі, даюць стыпендыі, існуюць праграмы падтрымкі для літаратараў з такіх краін, як Беларусь.

Альгерд Бахарэвіч дадаў, што ў бліжэйшы час ён не бачыць для сябе магчымасці развіцця ў творчым плане ў цяперашняй Беларусі. Таму працаваць над сваімі творамі часова будзе па-за межамі радзімы.