Amaroka прадставіць на Майдане песню «На барыкады»
На Народным веча 16 лютага ў Кіеве выступіць гурт Amaroka з Мінска.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша Olga Halchenko.
«У гэтую нядзелю, пасля таго як адгрымяць выступленні, калі мы ўсе замёрзнем і занервуемся, не спяшайцеся адразу ісці захопліваць дзяржбудынкі! Затрымаецеся, каб паслухаць яшчэ адзін
удалы беларускі рок-гурт. Гарантуем імгненную цеплыню і добры настрой, каб сустрэць «Беркут» з усмешкай», - напісала яна.
Сярод песень, якія выканае Amaroka падчас выступлення на Еўрамайдане, будзе і новая, якая называецца «На барыкады» .