Беларускі кліп набраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube
Сёння кліп гурта IOWA на трэк «Б'е біт» пераадолеў мяжу ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Відэа загружана 7 кастрычніка 2015 года і задумвалася аўтарамі як троххвілінны мюзікл. Гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую колькасць праглядаў.
Як піша група, сюжэт кліпа — гэта гісторыя сучаснай Танечка з верша Агніі Барто, якой музыка дапамагае пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці і знайсці новых сяброў.
На сёння гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую колькасць праглядаў. Бліжэй за ўсё да лічбы ў 100 мільёнаў праглядаў пасля IOWA знаходзіцца Макс Корж з кліпам «Малы пасталеў»: у відэа 69 мільёнаў праглядаў.
IOWA — беларуска-расійски індзі-поп гурт, утвораны ў Магілёве ў 2008 годзе. У 2010 годзе ўдзельнікі калектыву пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе жывуць і працуюць па гэты дзень. Назва гурта ўтварылася з-за даўняй мянушкі салісткі групы Каці Іванчыкавай (Iowa — яе любімы альбом гурта Slipknot).
TUT.by