Buben і Bajsan выпускаюць альбом цыфравой паэзіі Iamb’n’Bass для 240 краінаў

Беларусы Влад Бубен і Bajsan выпускаюць альбом Iamb’n’Bass. Цыфравы рэліз атрымае шырокую дыстрыбуцыю дзякуючы супрацы карпарацыі Believe digital з Big Buben Studio.  



iambnbass.jpg

Альбом будзе з'яўляцца на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (Spotify, Beatport, Deezer, Drum'n'bass arena, Google Play, amazonmp3 і іншых) з 29 лістапада па 12 снежня, калі выйдзе на I tunes і Believe digital. Дыстрыбуцыя альбому распаўсюдзіцца на 240 краінаў свету праз 102 крамы, у якіх ёсць прадукцыя кампаніі. Праслухоўванне альбому ў азнаямляльным рэжыме даступнае на рэсурсе Amazon.com ужо цяпер.  

Паўнавартасны альбом стаў лагічным развіццём праекту “Танцы з Бубнам”, канцэпт якога належыць Байсану. Пасля прадусавання двух EP з удзелам сучасных беларускіх паэтаў (B-52 и Medication), артысты засяродзіліся над стварэннем цэльнага супольнага твору. У фінальную версію лонгплэя трапілі 14 кампазіцый, розных стылістычна, але маючых гармонію дзякуючы намаганням і досведу Бубна.

Назва работы цалкам вызначае і ягоную стылістыку — спалучэнне вершаў з электроннай музыкай. Агучаныя тэксты напісаныя ў розныя перыяды — ад пубертатных эмацыйных перажыванняў да «сацыяльных мазоляў новага часу».  У працы над альбомам калегі падзялілі творчыя высілкі ом коллеги разделили творческие усилия напалам: музычнае аздабленне кожнай песні і адбор лірыкі ляглі на плечы Бубна, а фінальны трэк-ліст скампанаваў Байсан. Аўтар артуорку для першага ў гісторыі цыфравога альбому беларускай паэзіі «на экспарт» — фатограф Юлія Мацкевіч.

Даты экслюзіўнага выпуску на інтэрнэт-рэсурсах (спіс буйнейшых):

Spotify — 29.11, Beatport — 30.11, amoeba, Deezer, We7 — 01.12, Drum'n'bass arena, Juno, TuuTuuTim — 02.12, Google Play, Music Me, Virgin Mega — 03.12, aspire, Boomkat, EMusic — 04.12, Flyzik, Starzik — 05.12, 7 digital, Bleep — 06.12, amazonmp3, Base point media — 10.12, I tunes — 12.12

Алесь Плотка