Бульдозер прыйшоў на світанку: случчакі не адстаялі будынак ХІХ ст. (Фотафакт)
У Слуцку ў панядзелак на досвітку пачалі знос будынка ХІХ стагоддзя.

Адзін з нямногіх,
хай і не афіцыйных, помнікаў архітэктуры зносяць, бо рамантаваць яго
«немэтазгодна».
Па дакументах будынак датавана 1946 годам, аднак гісторыкі запэўніваюць, што будынак пабудаваны ў ХІХ стагоддзі і праводзяць шэраг пераканаўчых аргументаў.
Неабыякавыя случчакі, якія спрабавалі адстаяць будынак і гразіліся «легчы пад бульдозер», не разлічвалі, што бульдозер прыйдзе на світанку.

Людзі, якія патрабавалі захаваць будынак, папросту не паспелі. Але выклікалі міліцыю, бо ўпэўненыя, што будынак зносяць незаконна.


Супрацоўнік міліцыі адправіўся шукаць таго, хто кіруе зносам, тым часам тры машыны са старадаўнім цаглінамі пакінулі цэнтр горада.
Паводле realty.tut.by
Фота аўтара / REALTY.TUT.BY