Ці змяніўся вобраз сучаснай беларускай літаратуры?
Кампанія velcom праводзіць новае апытанне наконт беларускай літаратуры ў межах MOVABOX. Яго вынікі будуць прэзентаваныя напрыканцы красавіка.
Апытанне ў інтэрнэце “Ці ёсць твар у сучаснай беларускай літаратуры?”, што правяла кампанія velcom у 2016 годзе, высветліла цікавыя рэчы. Тады 22% апытаных палічылі, што галоўны герой сучаснай беларускай літаратуры — беларус, 20% — звычайны чалавек, 15% — вясковы жыхар, 5% — партызан і г.д.
Напрыканцы мінулага года кампанія velcom запусціла праект MOVABOX, адна з задач якога — змяніць успрыманне сучаснай беларускай літаратуры. За паўгода, што цягнецца праект, арганізатары пазнаёмілі ўдзельнікаў з чатырма аўтарамі і іх творамі. Незвычайнасць знаёмства заключалася ў тым, што чытачам прапаноўвалася па-іншаму зірнуць на кнігу, адчуць яе ў 3D-фармаце. Той, хто прайшоў тэст на сайце movabox.by і пакінуў свае кантакты, мог узяць удзел у розыгрышы незвычайнай скрыні з артэфактамі — прадметамі, якія важны для герояў кнігі і якія дапамагаюць лепш яе адчуць. Такім чынам арганізатары хацелі прадэманстраваць, што сучасная беларуская літаратура разнастайная і цікавая для шырокага кола чытачоў.
Праз паўгода velcom ладзіць новае апытанне сярод удзельнікаў праекта і ўсіх ахвочых падзяліцца сваім меркаваннем наконт вобразу сучаснай літаратуры: https://www.surveymonkey.com/r/7FYTCFC. Вынікі будуць прэзентаваны на фінальнай прэс-канферэнцыі MOVABOX напрыканцы красавіка, дзе стане вядома, ці змянілася ўяўленне аўдыторыі пра сучасных беларускіх аўтараў і іх творы. Наогул за 6 месяцаў праекта ў ім прынялі ўдзел больш за 56 000 чалавек.
Адна з мэтаў сацыяльна-адукацыйны праекта MOVABOX — прадэманстраваць, што беларускія аўтары ствараюць актуальныя, захапляльныя, глыбокія творы, і яны цікавыя розным чытачам. Аўтарамі-ўдзельнікамі праекта сталі Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча», Альгерд Бахарэвіч з раманам «Дзеці Аліндаркі», Віктар Жыбуль са зборнікам вершаў «Дзяцел і дупло» і Андрусь Горват з дзённікам «Радзіва «Прудок».