Цыкл лекцый «Вандроўкі ў мінулае» Паўла Дзюсекава пройдзе ў дыcкусійным клубе BLOWUP
Цыкл лекцый Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае», у дыcкусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (люты – красавік 2017).
1 лютага 2017, 19.00
Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага.
Падчас гэтай лекцыі мы зможам зірнуць на першыя ў гісторыі каляровыя фатаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава “Цвет нации”.
15 лютага 2017, 19.00
Менск на старых фотаздымках (частка 1).
Падчас гэтай лекцыі зьдзейсьнім падарожжа ў часе ў Менск дарэвалюцыйны праз мноства дайшоўшых да нас фотаздымкаў.
1 сакавіка 2017, 19.00
Менск на старых фотаздымках (частка 2).
Працягваем вандраваць па Менску ў мінулае.
15 сакавіка 2017, 19.00
Менскія некропалі (Кальварыя, Вайсковыя, Усходнія).
Падчас гэтай лекцыі пагутарым пра менскія некропалі – іх гісторыю і асобаў, што там пахаваны.
5 красавіка 2017, 19.00
Легенды і міфы старога Менску.
Падчас гэтай лекцыі ўзгадаем, што Менску ўжо 950 год, а значыць легенд, міфаў і паданьняў назьбіралася шмат. Завітвайце паслухаць і паглядзець!
19 красавіка 2017, 19.00
Людзі і фатографы. Асобы скрозь час на фотакартках.
Старыя фотаздымкі – гэта заўжды цікава і інтрыгоўна. Глядзіш на фота чалавека і здаецца, што зараз ён ажыве, пачне рухацца, размаўляць, распавядзе нешта пра сябе… Падчас гэтай лекцыі зірнем на тых, хто жыў у Менску і па ўсёй Беларусі сто гадоў таму, а таксама пагутарым пра знакамітых фатографаў і іх фотаатэлье.
Уваход на лекцыі па ўваходных білетах НЦСМ.
Паводле budzma.by