«Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч ўвайшоў у тройку лепшых кніг XXI стагоддзя
Кніга «Час сэканд-хэнд» беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч заняла трэцяе месца ў топ-100 лепшых твораў XXI стагоддзя, складзеным брытанскім выданнем «The Guardian», паведамляе «Еўрарадыё».
"Незабыўная кніга, якая з'яўляецца адначасова актам катарсісу і глыбокай дэманстрацыяй спагады", — напісалі пра яе складальнікі рэйтынга.
"Час сэканд-хэнд" — пятая і апошняя кніга з цыклу "Галасы утопіі". Яна апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе пераведзена Бэлай Шаевіч на ангельскую мову. Паміж гэтымі падзеямі — Нобелеўская прэмія па літаратуры, якую Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м.
На другое месца The Guardian паставіў раман "Галаад" (2004) амерыканскай пісьменніцы Мэрылін Робінсан, адзначаны Пулітцэраўскай прэміі. Першае месца ў рэйтынгу займае раман "Ваўчыная зала" (2009) Хілары Мантэл, за які пісьменніца атрымала Букераўскую прэмію.
euroradio.fm