Далучайцеся анлайн: 27 снежня ў Польшчы адбудзецца сольны канцэрт Маргарыты Ляўчук
Добры план на зімовы нядзельны вечар.
Сёння а 18-й у Палацы Радзівілаў у Няборуве (Польшча) адбудзецца сольны канцэрт беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук пры ўдзеле літоўскага піяніста Юстаса Чэпоніса. Гэтую імпрэзу ініцыяваў Князь Мацей Радзівіл.
Маргарыта выканае беларускія і польскія калядныя песні, оперныя арыі родам з Нясвіжскага палаца, песні Станіслава Манюшкі, народныя песні і сучасную беларускую музыку.
Вось тут канцэрт можна будзе паглядзець анлайн.